Літархіў: post #590 — TG.ME

Янку Запрудніку 100 гадоў

9 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння слыннага беларуса - нараджэнца мястэчка Мір - гісторыка, літаратара і грамадскага дзеяча Янкі Запрудніка (1926-2022).

Выпускнік беларускай гімназіі імя Я. Купалы і гістфака Лювэнскага ўніверсітэта ён доўгія дзесяцігоддзі быў адной з самых заўважных постацяў беларускай эміграцыі ў ЗША.

Навуковая дзейнасць і публіцыстыка Янкі Запрудніка была прысвечана гісторыі Беларусі - асобную ўвагу ён надаваў дзяржаўнаму будаўніцтву і адстойваў самастойнасць беларускай нацыі.

На фота 91-гадовы Янка Запруднік у 2017 г. у сваім кабінеце ў Самерсэце (Нью-Джэрсі). Здымак Сержа Трыгубовіча.

#гісторыя
❤19👍5
August 9, 2026 367 1