Gray Mandorla: post #1205 — TG.ME

Відэапраца мастака Сяргея Шабохіна «Асіметрычны гласарый» увайшла ў лік фіналістаў прэміі FluxusMuseum Prize за эксперыментальнае відэа 2026 года

Міжнародны конкурс, арганізаваны музеем Fluxus ў Грэцыі, падтрымлівае эксперыментальныя практыкі ў галіне відэа і аб’ядноўвае мастакоў з усяго свету, якія працуюць з інавацыйнымі аўдыёвізуальнымі формамі.

Мастакі-фіналісты атрымаюць грант на распрацоўку працы і прымуць удзел у фінальнай выставе ў музеі Fluxus на грэчаскім востраве Парос. Пераможца і атрымальнікі дадатковых прызоў будуць абвешчаныя пасля заканчэння выставы. Чытаць на сайце або без VPN.
❤14👏3
March 9, 2026 147