«СССР як калыска і магіла»: да саракавінаў Святланы Курс апублікавана яе нявыдадзенае эсэ
Да саракавінаў з дня смерці беларускай пісьменніцы Святланы Курс (Евы Вежнавец) было апублікаванае яе раней не выдадзенае эсэ «СССР як калыска і магіла» (The USSR as Cradle and Grave). Тэкст даступны для чытання і спампоўвання на беларускай мове і ў нямецкім перакладзе.
Пра публікацыю паведаміла перакладчыца і даследчыца Ціна Вюншман (аўтарка нямецкага перакладу "балотнай казцы" Евы Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?"), якая таксама напісала прадмову да тэксту.
Эсэ было напісанае ўвосень 2021 года для літаратурнага праекта прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра (Konrad-Adenauer-Stiftung Belarus), прысвечанага стагоддзю ўтварэння СССР і 30-годдзю яго распаду. Да ўдзелу ў праекце былі запрошаныя аўтары з усіх былых савецкіх рэспублік.
Чытаць на сайце або без VPN.


















