Прыйдзіце, верныя, усхвалім прарока, мучаніка і хрысьціцеля Збавіцелевага. Ён жыў у целе, быццам анёл, і асудзіў чужалоства Ірада. Як заплату за бессаромны танец яму адсеклі пачэсную галаву. І ён аб’явіў тым, што ў пекле, радасную вестку пра ўваскрасеньне з мёртвых, і цяпер моліцца няспынна Госпаду за збаўленьне душаў нашых.
Прыйдзіце, верныя, усхвалім прарока, мучаніка і Хрысьціцеля Збавіцелевага. Ён аддаліўся ў пустыню і там пасяліўся, кормячыся дзікім мёдам і саранчой. Ён асудзіў беззаконнага ўладара і цяпер суцяшае нас, маладушных, кажучы: «Пакайцеся, бо ўжо блізка валадарства нябеснае».
(Вершапесьні з ліцьці на сьвята Адсячэньня галавы сьв. Яна Прадвесьніка і Хрысьціцеля.)

9August 29, 2026 199 2