Грэка-католікі Беларусі: post #8584 — TG.ME

29 жніўня Царква ўспамінае Адсячэньне галавы сьв. Яна Прадвесьніка і Хрысьціцеля.

(Тон 1) Як назавем цябе, прарок: анёлам, апосталам, ці мучанікам? Назавем цябе анёлам, бо ты на зямлі жыў як адзін з іх; і апосталам, бо ты навучаў людзей; дый мучанікам, бо табе адсеклі галаву за Хрыста. Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.

Памяць чынім адсячэньню галавы Прадвесьніка: тады кроў з яе лілася на талерку, а цяпер аздараўленьні цякуць з яе на ўвесь сьвет.

+ + +
На фота: Ікона "Адсячэньне галавы сьвятога Яна Хрысьціцеля". 2-я пал. XVII ст. Дрэва, тэмпера. 94 × 62 см. Гістарычны музей у Саноку (Польшча). Паходзіць з грэка-каталіцкай царквы ў в. Вярэмень Падкарпацкага ваяводзтва ў Польшчы.
🙏12
August 29, 2026 139 1