Грэка-католікі Беларусі: post #8573 — TG.ME

🇻🇦 22 жніўня 2026 году Папа Рымскі Леў XIV у Дзяржаўным палацы Сан-Марына сустрэўся з капітанамі-рэгентамі, прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці. Ён нагадаў пра дэвіз гэтай рэспублікі "Libertas", адзначыўшы, што свабода народу мае больш глыбокі сэнс, чым толькі палітычнае самавызначэньне. На яго думку, сапраўдная грамадзянская свабода немагчымая без павагі да годнасьці і сумленьня кожнага чалавека.

Сьвяты Айцец згадаў тых, хто ў розных краінах застаецца верным свайму сумленьню нават ва ўмовах цяжкіх выпрабаваньняў. "Выказваем нашую салідарнасьць з тымі, хто сёньня асабіста плаціць за тое, што ня здрадзіў свайму сумленьню", – сказаў ён. Леў XIV таксама падкрэсьліў, што свабода зьдзяйсьняецца праз дар, еднасьць, сустрэчу і дыялог.

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/papa-leo-xiv-san-marino-church-community-communion.html
www.vaticannews.va
Папа нагадаў католікам Сан-Марына пра сілу еднасці - Vatican News
Леў XIV сустрэўся з касцельнай супольнасцю дыяцэзіі Сан-Марына-Мантэфельтра і заклікаў моладзь, сем’і, духавенства і вернікаў да вернасці Евангеллю і ...
❤9
August 23, 2026 264