Беларускі інстытут публічнай гісторыі: post #2929 — TG.ME

Дзмітрый Данскі: «вызваліцель Русі» ці герой пазнейшага міфа?

У ліпені 2026 г. у Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля падчас рэстаўрацыйных работ знайшлі парэшткі князя Дзмітрыя Данскога, якога РПЦ кананізавала за «выратаванне Айчыны». Але наколькі гэты вобраз адпавядае гісторыі?

«Зеркало» разбірае, што перамога на Куліковым полі ў 1380 годзе не вызваліла Маскву ад Арды. Бо канфлікт Данскога з Мамаем быў не столькі барацьбой супраць улады Арды, колькі супраць канкрэтнага прэтэндэнта на ханскі трон.

Калі праз два гады хан Тахтамыш пайшоў на Маскву, Данскі пакінуў горад і з’ехаў у Кастраму. Абарону ўзначаліў князь Астэй, які прыехаў з ВКЛ — унук Альгерда і праўнук Гедыміна. Пасля трох дзён няўдалай аблогі Тахтамыш падманам выманіў яго з Крамля, забіў, а ягонае войска ўварвалася ў Маскву і разрабавала горад.

У 1383 годзе Масква зноў выплаціла Ардзе даніну, а залежнасць ад яе захоўвалася яшчэ каля ста гадоў.

👉 Падрабязней пра тое, што насамрэч стаіць за міфам пра Дзмітрыя Данскога, — у матэрыяле «Зеркала»
👍8🔥5
August 27, 2026 310 3