Беларускі інстытут публічнай гісторыі: post #2922 — TG.ME

Міфы пра незалежнасць Беларусі: што адбылося 25 жніўня 1991 года

Чаму беларускія ўлады фактычна ігнаруюць 25 жніўня — дзень, калі Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце набыла статус канстытуцыйнага закона? І адкуль узяўся міф пра тое, што незалежнасць Беларусі была «падарункам Масквы»? Якое месца ў гэтых падзеях займалі Беларускі народны фронт і якое значэнне мела іх дзейнасць?

У студыі тэлеканала Белсат тэму каментуе дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Ён разбірае ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры і Масквы ў падзеях 1991 года, а таксама тлумачыць, чаму дзяржаўная прапаганда перапісвае гісторыю незалежнасці.

Асобнае пытанне — якую дату варта лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі і чаму 25 жніўня засталося ў цені іншых гістарычных дат.

▶️ https://youtu.be/OiluynCpjHk
YouTube
🔴Міфы пра незалежнасць Беларусі: ігнор Лукашэнкі, заслуга Пазняка і падарунак Масквы
Чаму ўлады замоўчваюць 25 жніўня і адлічваюць гісторыю незалежнай Беларусі ад прыходу Лукашэнкі? Гісторык Аляксей Ластоўскі разбірае міфы пра здабыццё незалежнасці, ролю Зянона Пазняка і БНФ, камуністычнай наменклатуры ды Масквы. Таксама высвятляем, якую…
👍6🤔2🙈1
August 26, 2026 774 5