жнівеньскімарафон 26/27 Я неяк не так падлічыў, колькі дзён павінен… — Польскія аповесці — TG.ME

#жнівеньскімарафон 26/27

Я неяк не так падлічыў, колькі дзён павінен трываць марафон і атрымалася, што жнівень таксама 1 верасня. Таму і заўтра пабачымся!

А пакуль пра выходныя!

Ёсць такі дзень у годзе (часам два), калі да Варшавы з'язджаецца няведама чаму шмат людзей з польскімі сцягамі і майкамі. Пры чым, гэта не Дзень незалежнасці, бо тады і варшавякі апрануты патрыятычна. Ніхто не разумее ў чым рэч - да моманту, калі ў ваколіцы Нацыянальнага стадыёна не пачуюць гудзенне матацыклаў - гэта знак. Пачаліся Гран пры па жужлю (ён жа спідвэй). Я люблю тлумачыць гэты спорт усім, і сваім вучням беларусам на занятках польскай мовы, і турыстам з усяго свету на экскурсіях і сваім блізкім, палякам.

Мы крыху як амерыканцы - выбіраем сабе спорт, гуляем у яго адны, робім з яго прафесійныя спаборніцтвы і перамагаем - бо акрамя нас ніхто ім і не займаецца. Так было са скокамі на лыжах, з валейболам і ўрэшце з каралём усіх польска-польскіх спортаў - жужлем.

Назва жужэль ідзе ад матэрыялу на якім яны катаюцца. Па-беларуску ён таксама жужаль ці шлак (калі тут геолагі ці хто там у пясках-камнях разумее, прабачце недакладнасці). А катаюцца яны на простых маторах, без тармазоў.

У Польшчы ТРЫ прафесійныя лігі. У адной краіне. У іх ездзіць адна-адзіная каманда з Латвіі - Лакаматыў Даўгаўпілс і адзіная з Нямеччыны - Ландсхут Дэвілс. Астатнія 22 польскія. Акрамя нас - паўпрафесійныя лігі ў Вялікабрытаніі, Швецыі, Даніі і Аўстраліі. Па адной. У астатніх краінах часцей за ўсё адбываюцца турніры.

Вось так - матчы адбываюцца паміж двума камандамі. Падзеленыя на некалькі забегаў - у кожным стартуе па двух гульцоў з кожнай каманды. Пасля чатырох кругоў прызнаюцца балі - 3 за 1 месца, 2 за 2, 1 за 3 і 0 за 4. І так 15 разоў. Перамагае каманда, у якой больш балаў на канец. Проста? Проста.

І чаму я сказаў, што гэта пра выходныя. Бо якраз у мінулую суботу быў адзін з тых дзён, калі ў Варшаву з'язджаюцца заўзятары з усяго свету глядзець на Чэмпіянат свету. Ён як індывідуальны, так і міжнацянальны. У спаборніцтвах у гэтым годзе ўдзельнічалі 4 нацыі - палякі, брытанцы, аўстарлійцы і датчане. Выйгралі госці з іншага кантыненту, а палякі занялі толькі трэцяе месца. Бывае.

А як гэта ўсё выглядае на мапе краіны? Ёсць такія гарады, дзе жужэль важнейшы за футбол. Там хуліганы і фанаты звязаныя з жужлём пануюць на вуліцах. Часам яны сябруюць з маленькімі братамі ад мяча, а часам люта сябе ненавідзяць. Прыклад - Быдгашч, дзе акрамя класічнай нянавісці да Торуня (і камандаў адтуль, незалежна ад спорту), паміж сабой б'юцца не заўзятары двух камандаў з аднаго віда спорта, а фанаты футбольнага Завішы з жужлёвымі фанатамі Палоніі.

У якіх гарадах жужэль нумар 1?
Гэта можа змяняцца, але думаю, што бяспечна сказаць: Зялёна Гура, Гожув, Грудзёндз, Лешна ці Тарнуў.
Чэмпіёнам у гэтым сезоне застаецца Апатар Торунь у якога шанцы на абарону тытулу.

Зараз ідзе фаза плэй-оф ва ўсіх узроўнях чэмпіянату, таму калі вам цікава і калі ў вас абанемент на Canal+, можаце глядзець. Я ў гэтае ўніерсум павольна ўваходжу, таму не выключаю, што ў будучым буду вас зануджаць і жужлём.

У каментарах дашлю вам некалькі відэа, каб паглядзелі ў чым рэч і таксама наколькі прафесійна выглядае рэалізацыя польскай Экстралігі.
🔥18👍6
August 31, 2026 156 3 4