Польскія аповесці: post #713 — TG.ME

#жнівеньскімарафон 22/27

Выглядае на тое, што нядаўна ўсходнія суседзі распачалі чарговую аперацыю па стварэнні канфлікту паміж суседзямі ў Еўропе.

Пасля таго, як інтэрнэт залівае хваля антыўкраінскіх профіляў, каментаў і іншага дзярма, на спакойным еўрапейскім небе пачалі лунаць зоркі чэска-польскіх разборак.

Некалькі дзён таму ў прымежным рэгіёне Заользе (або Заольша) пачалі распаўсюджваць інфармацыю пра польскія падрыхтоўкі, каб яно захапіць. Нейкія мясцовыя актывісты пачалі арганізаваць мітынгі ў падтрымку чэскасці свайго рэгіёну і гэта прайшло абсалютна без аніякіх знакаў.

Адказ на гэты магчымы канфлікт вельмі хутка далі карыстальнікі сацсетак, а нават палітыкі і дзяржаўныя органы. Падборку гэтых сведчанняў пра добрасуседства я вам дасылаю тут.

У чым справа Заользя?
Насамрэч яго прызналі Польшчы пасля першай сусветнай вайны, але ў сувязі з тым, што Польшча вяла вайну супраць бальшавікоў, Чэхаславаччына пакінула свае войскі і адміністрацыю на гэтай тэрыторыі і так ён застаўся пад пражскім кантролем да 1938.
У 1938 прайшла адна з найважнейшых картак у польскай гісторыя - пасля мюнхенскац дамовы, якая насамрэч заканчвала існаванне Чэхаславацкай дзяржавы, Польшча вырашыла заняць спрэчную тэрыторыю і ўсталяваць там польскую адміністрацыю. Пакіравалі там менш за год, да нямецкага ўварвання ў верасні 1939 года. Пасля вайны рэгіён аддалі Чэхаславакіі.

Вось гэты эпізод, насамрэч невырашаны да сёння, застаецца магчымай кропкай сутыкнення палякаў і чэхаў. Пакуль што выглядае на тое, што той хто хацеў на нова раскрыць канфлікт - прайграў. Што будзе далей?

Я і ў 2022 годзе, у лютым-сакавіку думаў, што расія гібрыдную вайну прайграла. Памыляўся. Спадзяюся, што тут час сыграе на карысць сяброўства між нашымі дзяржавамі. Усё ж такі, мы ў ЕЗ і НАТА, гадамі жывём побач і разборкі па прычыне некалькіх квадратных кіламетраў, на якія можна ўехаць і так, без пашпартнага кантролю, у любую хвіліну, непатрэбныя. Спадзяюся браўністы не падхопіць ідэю і не будуць прасоўваць заользянскую тэму сваімі ботамі. Надзея памірае апошняй.
❤16👍3🥰3🕊3🤯1
August 27, 2026 203 2 4