#жнівеньскімарафон 19/27
Мне здаецца, што на канале я ніколі не раіў ніякіх кніг. Або раіў вельмі мала і даўно. А чытач я заўзяты, таму кожны раз, калі прачытаю нешта цікавае, польскае або пра Польшчу, пастараюся дзяліцца.
Неяк два месяцы таму я схадзіў на сустрэчу з гісторыі Гжэгажам Матыкам, прысвечаную ягонай новай кнізе.
Матыка - адзін з найбольш вядомых польскіх гісторыкаў, якія займаюцца польска-украінскімі адносінамі ў мінулым. Працу на гэтым полі ён пачаў яшчэ ў 80-я, калі вучыўся на Каталіцкім універсітэце люблінскім. У яго шмат папулярна-навуковых публікацый на гэтую тэму, а таксама вельмі доўгая навуковая бібліяграфія.
Вось кніжка, якую вам паказваю здаецца ідэальна пасаваць да таго, што адбываецца зараз.
Палякі вельмі расгістарызаваны народ і кожны, хто хоча намі кіраваць, пачынае ад прасоўвання гістарычных тэмаў. Так як зараз вам можа падавацца анлайн, што палякі 2137 разоў на дзень крычаць "Wołyń" на перамешку з "Spierdalaj na Ukrainę", справа досыць новая і хутчэй за ўсё ўсе цудоўна ведаем, хто за гэтым усім стаіць.
Гістарычная палітыка ў Польшчы ў апошнія гады ўвайшла ў новую эпоху, хаця яна грала важную ролю з часоў ПНР, у пэўным сэнсе капіруючы падыход уладаў СССР.
Вось і Матыка ў доўгай размове з журналістам Анджэем Бжэзецкім расказвае пра тое, як з яго пункту гледжання змянялася папулярнасць і прысутнасць тэмаў польска-украінскіх і польска-расійскіх гістарычных сувязяў на фоне апошніх сарака гадоў. Месцамі кніга мае недахопы, але агулам як увядзенне ў тэму - яна з'яўляецца добрай падрыхтоўкай.
Урэшце, калі казаць пра узровень мовы - ацэньваю яе даступнай для кожнага, хто знаходзіцца на ўзроўні B1 і гісторыя для яго не навінка.

11
9
5August 24, 2026 313 1 1