Польскія аповесці: post #721 — TG.ME

#жнівеньскімарафон 23/27

Некаторыя з вас маглі заўважыць, што ў Польшчы даволі моцна развітая сцэна кабарэ. У Беларусі гэта магло б называцца сатырай ці камедыяй, у нас менавіта слова kabaret абазначае ўсялякія камедыйныя выступы ў тэлебачанні і на сцэнах тэатру.

У эпоху стэндапаў пражылі некалькі лепшых і некалькіх горшых гуртоў, скіраваных на розныя густы. Ёсць аднак адзін чалавек, якога я памятаю з пачатку 2000-х з тэлебачання, які выступаў заўсёды на кожнай Ночы кабарэ (а такія адбываліся ледзь не кожны месяц) з песнямі. Яго завуць Артур Андрус. Тады мяне гэта нудзіла, бо музыку я мог паслухаць у інтэрнэце і то нейкую кайфовую, а не балады для старых дзядоў. Так я тады думаў, чакаючы чарговага выступу нейкай групы, якой жарту будаваліся вакол фізіялогіі і прымітыўнага каментавання палітыкі.

Вось некалькі гадоў таму я стаў старым дзедам, якога не разумеў будучы дзіцём і пачаў слухаць Артура Андруса. Ёсць у яго абсалютны шэдэўры, якія высмейваюць ці то розныя падзеі, трэнды ці жанры. Ёсць і песні, якія з'яўляюцца сапраўднымі скарбамі ў гульні з мовай. Таму на сёння маленькая падборка:

Cyniczne Córy Zurychu - пачынаць варта тут. Адразу адчуеце прыемны настрой турэцкай папсы:
https://youtu.be/7JVCnsDSBpE?is=iDnqsyg6nlqPVLB9

Nazywali go marynarz - нібыта звычайная марацкая шанта, але... пра лыжніка:
https://youtu.be/UiAvNcMDEw4?is=XWDbbBcAbirrJ2R9

Piłem w Spale, spałem w Pile - падарожжа па Польшчы, грамадстве і мове:
https://youtu.be/cHPnAnU3kzc?is=_-2A9915rGzOaSUj

Ballada o Baronie, Niedźwiedziu i czarnej Helenie - пародыя на варшаўскія балады, з ужываннем варшаўскай гаворкі:
https://youtu.be/AievoYSmLdc?is=uikuwKA3ILacwH8A

Królowa nadbałtyckich raf - вакацыйная любоўная песня з прыгожымі моўнымі рысамі:
https://youtu.be/7_FEeB9bidg?is=i9bj4MH4Ec4uvrn7

Вось такая падборка на выходныя! Добрага адпачынку!
👍11🔥8❤4
August 28, 2026 190 2