#жнівеньскімарафон 21/27
Факт, які я сабе толькі што ўсведаміў і пацвердзіў:
Два найпапуларнейшыя патроны вуліцаў у Польшчы родам з Беларусі. Канешне, калі забяром усе прыродна-геаграфіныя назвы, якія ў кожнай вёсцы, лідарамі ранкінгу назваў вуліц у Польшчы будзе Адам Міцкевіч і Тадэвуш Касцюшка.
Мне вельмі цікава ці калісьці да іх далучыцца Ян Павел ІІ або Лех Качынскі. Першы дарэчы перамагае ў колькасці помнікаў і школаў, якім патрануе.
А вы на якой вуліцы жывяце? Мая ідзе ад назвы горада ў якога напрамку вядзе 🤷
Затое вуліца пры якой я пражыў усё жыццё да пераезду ў Варшаву называецца Polska. Легенда кажа, што калі яе далучалі да горада, у адрозненне ад усіх астатніх, на ёй не пражывала ні адна габрэйская сям'я - адтуль назва.
14
7
3
2August 26, 2026 236 5 4

