Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты, прысвечаная… — Беларускі ПЭН — TG.ME

Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты, прысвечаная помнікам і іх ролі ў перайначванні гісторыі.

"Неяк нечакана абрынаецца на нас інфармацыя пра новыя гістарычныя знакі.

Вось і блогераў павезлі на месца былой Валадаркі. То бок Валадарка як вуліца імя Валадарскага засталася, нічога яна не былая. Проста Пішчалаўскі замак страціў гордае званне следчага ізалятара № 1 і ператвараецца ў цалкам сучасную зону для забаў.

Не, у адрозненне ад суседзяў па СІЗА, я не абураны тым, што фудкорт ці гатэль будуць адкрытыя ў памяшканнях, «дзе нас катавалі». Можа, таму, што мяне там не катавалі, а тое, што адбывалася, я лічыў не катаваннем, а натуральным у сучаснай Беларусі выпрабаваннем для немаладога дзядзькі, які паспеў прайсці пэўны шлях у палітыцы.

Але ж – супала.

Гісторыю перапісваюць у нас на вачах, прычым не толькі на паперы".


👉
Чытайце тэкст цалкам на нашым сайце.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат
❤5
September 7, 2026 100