Google пачаў укараняць функцыю зьмены Gmail-адрасу без страты акаўнту — пра гэта сьведчыць абноўлены пералік магчымасьцяў на старонцы падтрымкі кампаніі.
Карыстальнікі змогуць зьмяніць імя ў сваім адрасе @gmail.com. Пры гэтым на першапачатковы e-mail і далей будуць паступаць усе лісты, якія былі зьвязаныя з старым імем. Стары адрас стане дадатковым, а ўваходзіць у акаўнт карыстальнікі змогуць ужо з новым адрасам. Усе фота, дакумэнты і іншыя зьвесткі застануцца бязь зьменаў.
Пасьля зьмены адрасу карыстальнік ня зможа выдаліць новую пошту або стварыць яшчэ адну ў дамэне gmail.com цягам году. Зьмяніць імя для аднаго акаўнту можна ня больш за тры разы. Пры гэтым стары адрас назаўсёды застаецца за карыстальнікам — ніхто іншы ня зможа яго заняць.




