Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі: post #1457 — TG.ME

На новых станцыях менскага мэтро замест дарагога аздабленьня будзе бэтон і каляровае асьвятленьне

На гэтым тыдні стала вядома, што тры новыя станцыі Зеленалускае лініі плянуюць запусьціць у найбліжэйшую пяцігодку. Пра тое, як яны будуць выглядаць, расказалі ў “Мінскметрапраекце”.

“Прыменім асаблівыя рашэньні, якія раней не выкарыстоўвалі пры афармленьні такога роду аб’ектаў: архітэктурнае асьвятленьне і бэтон. Маем намер дасягнуць мастацкага эфэкту не праз аздабленьне, а праз танаваньне і архітэктурнае асьвятленьне.

Пярэспа і Камароўская стануць блізкія паводле канструктыву, але розныя паводле дызайну. Так, першую аформім у блакітнай каляровай гаме — яе ўпрыгожаць сьвяцільні, якія будуць асацыявацца ў пасажыраў з воднай плыньню. Другая ж апранецца ў агнявыя тоны.

Такім чынам, максымальна адыдзем ад упрыгажэнства, аддадзім перавагу архітэктурным прыёмам”,

— распавёў першы намесьнік дырэктара — галоўны інжынэр “Мінскметрапраекта” Георгій Пратасаў.

🍪 Падтрымаць Tech Lead
👍28🤔16😁5👎2🗿2👀1
February 7, 2026 1.7K 2