Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі: post #1456 — TG.ME

Беларусь увайшла ў топ-20 краінаў паводле продажаў электрамабіляў

У 2025 годзе ў сьвеце было прададзена больш за 18 млн чыстых электрамабіляў. Іх доля ў глябальных продажах новых легкавых аўтамабіляў наблізілася да 20%. Цікава, што Беларусь паводле гэтага паказьніку ўваходзіць у топ-20 і апярэджвае многія разьвітыя краіны.

Безумоўным лідарам паводле долі «электрычак» у агульных продажах новых аўто стала Нарвэгія — амаль 96%. У топ-5 таксама ўвайшлі: Данія — 68,5%, Ісьляндыя — 41,2%, Нідэрлянды — 40,2% і Мальта — 37,9%.

Сярод лідараў з доляю 25-37% таксама Вялікя Брытанія, Люксэмбург, Кітай, Бэльгія, Швэцыя і Фінляндыя.

Што да Беларусі, то ў нас доля чыстых электрамабіляў у продажах новых машын за 2025 год, паводле даных БАА, склала 23%. Гэта больш, чым у сярэднім па Эўразьвязе (17,4%), у ЗША (8%), і на ўзроўні такіх краін, як Аўстрыя, Швайцарыя і Партугалія.

Беларусь значна апярэджвае паводле гэтага паказьніку суседнія краіны. У Расіі, напрыклад, ён складае ўсяго 0,9%, у Польшчы і краінах Балтыі — каля 7%.

☃️ Падтрымаць Tech Lead
🔥20😱11👍6🌚6🤣6❤1
February 3, 2026 1.6K 6 20