Ізраільскія хірургі ўпершыню вярнулі зрок цалкам сьляпому пацыенту, перасадзіўшы яму 3D-надрукаваную рагавіцу з жывых чалавечых каморак. Імплянтат адразу прыжыўся і поўнасьцю аднавіў празрыстасьць і оптыку вока.
Тэхналёгія дазваляе з каморак аднае донарскае празарокі вырабляць да трохсот імплянтатаў, ліквідуючы глябальны дэфіцыт тканак і спрашчаючы доступ да апэрацый. Біядрукаваная празарока паўтарае натуральную структуру, сумяшчальная з стандартнай хірургіяй і адкрывае шлях да маштабнага друку іншых чалавечых тканак.





