Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча ў Польшчы 🏄♀️
Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама Міцкевіча запрашае да ўдзелу. Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы. Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем, свабодай і голасам.
Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў межах XIV Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве 24 кастрычніка 2026 года.
Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Агнешка Маткоўска.
Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале taubinpoetry.com.
⏳ Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2026 года.
📩 [email protected]
👉 Усе падрабязнасці тут.
Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце дзейнасць нашых экспертаў на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат

3
2August 27, 2026 103 2