Беларускі ПЭН: post #7207 — TG.ME

Андрэй Хадановіч запрашае на прэзентацыю кнігі культавага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага «Вуліца шарлатанаў» па-беларуску.

27 жніўня, 16:00 па беларускім часе.
📍 Прэзентацыя пройдзе анлайн, далучыцца можна тут.

Перакладчык кнігі Андрэй Хадановіч апавядзе пра цікавосткі ды загадкі жыцця і творчасці польскага класіка – эксцэнтрыка і правакатара, іраніста і абсурдыста, але найперш глыбокага лірыка; пакажа яго вершы ў арыгінале і ў сваіх перакладах і паспрабуе адказаць на пытанне, што зрабіла Галчыньскага адным з галоўных паэтаў свайго часу і чаму яго творчасць актуальная і сёння.

Далучайцеся! ❤️
🥰6❤2
August 26, 2026 120 2