PALIRÁCA | Вывучайма роднае: post #396 — TG.ME

Сябры, у верасьні я зьбіраюся распачаць курсы акадзкай і шумэрскай моў для пачаткоўцаў. Курсы вочныя, заняткі будуць праходзіць у Менску два разы на тыдзень, імаверна ў панядзелак і чацьвер. Платныя, але даступныя. Заняткі да канца траўня (а там, можа, у наступным верасьні зладзім курсы для прасунутых :) ).

Па праходжаньні курсу акадзкай мовы вы зможаце чытаць наступныя тэксты старабабілёнскага часу ў арыгінале:
- «Законы Хамурапі»
- паўсядзённыя дакумэнты (кантракты, лісты)
- царскія надпісы
- гадальныя тэксты
- літаратурныя творы (у тым ліку «Эпас пра Гільгамэша»).

Па праходжаньні курсу шумэрскай мовы вам будуць даступныя:
- царскія надпісы Першай дынастыі Лагаша (уключаючы «Рэформы Ўрукагіны»)
- царскія надпісы ІІІ дынастыі Ўра
- тэксты Цыліндраў і Статуй Гудэа
- юрыдычныя і адміністрацыйныя тэксты ІІІ-ІІ тыс. да н.э.

Курсы ў першую чаргу моўныя, але таксама будзе надавацца ўвага гісторыі і культуры старажытнай Мэсапатаміі. Магчыма, і на гліне папішам.

Каб запісацца на курс, запоўніце форму. Калі набярэцца дастатковая колькасьць удзельнікаў, я з вамі зьвяжуся.
https://forms.gle/kn3XdeG5h3fZCw3u5
Google Docs
Akkadian and Sumerian at MSPCY
❤17😱10👍6🔥4👏1
August 4, 2026 744 13