Спадарства, вітаю!
Расказваю пра важнае ў будучыні гэтага канала. Цягам месяца я буду пераробліваць, абнаўляць, пераправяраць тыя наборы, што ёсць, а таксама дадаваць новыя.
Таму наступныя тыдні будуць выглядаць наступным парадкам:
1. Некалькі тыдняў тут не будзе нічога публікавацца.
2. Пасля я выдалю ўсё адразу і дадам нанава.
3. Усе наборы, што ёсць цяпер у гэтым канале, будуць апублікаваны нанава разам.
Пераробліваць буду з некалькіх прычын, але самая галоўная з іх — праца над асобным сайтам з курсамі па беларускай мове.

26
10
2
2August 25, 2026 363 7