PALIRÁCA | Вывучайма роднае: post #397 — TG.ME

🐾 Назва: Скланенне назваў маладых істот у беларускай мове
Колькасць картак: 40
Складанасць: 4\5
Правапіс: афіцыйны

📖 Кароткае апісанне:
У беларускай мове ёсць вельмі дзіўныя назоўнікі, якія змяняюцца нязвыкла! Адна з такіх груп — назвы маладых істот.

🎯 Найважнейшыя правілы:

Правільна: назвы маладых істот у беларускай мове маюць на канцы -аня(ё), -яня(ё): кацяня, зубраня.
Няправільна: кацёнак, зубронак.

🧩 Як яны скланяюцца? Разбяром на прыкладзе слова «кацяня»:

Склон Прыклад
Хто? гэтае кацяня
Каго? гэтага кацяняці
Каму? гэтаму кацяняці
Кім? гэтым кацянём
Па кім? па гэтым кацяняці

Замацуйце гэтыя правілы на практыцы ў картках!

🔸 Вывучыць гэтыя словы ў Quizlet вы зможаце, націснуўшы сюды.
🔸Вывучыць гэтыя словы ў Anki вы зможаце, дадаўшы замацаваны ў гэтым паведамленні файл у вашу праграму Anki?

📚 Карысныя матэрыялы па беларускай мове:

https://t.me/mounica_biel
🔅
Instagram укладальніка:
https://www.instagram.com/carkasaum/

💬 Заўвагі ці пытанні? Чакаем у каментарыях!
БЕЛ. Назвы маладых істот.apkg63.6 KB · APKG
❤22👍7🔥1👏1
August 10, 2026 744 4