Umma šū-ma: “Nusku, tappê Šamaš attā
dayyānāta, dīnī dīn. Šuttu annītu,
ša ina bararti, qablīti, šat urri
ibbablam-ma, ša attā tīdû anāku lā īdû,
šumma damqat dumuqša ayy-išiṭanni,
šumma lemnet lumunša ayy-ikšudanni,
lā yattun šī! Kīma qanû annû naṭpû-ma
ana ašrīšu lā iturru, kīma sissiktû annītu ina ṣubātīya batqat-ma
ana ṣubātīya, kīma ibbatqū-ma, lā iturru, lumnu šutti annīti,
ša ina bararti, qablīti, šat urri ibbablam-ma,
ayy-ikšudanni lā yattun šī”.
[падчас правядзеньня рытуалу]
ён мусіць сказаць: «Нуску, паплечнік Шамаша,
ты – судзьдзя, рассудзьдзі маю справу. Гэты сон,
які вечарам, апоўначы ці на сьвітаньні
быў мне прынесены, які ты ведаеш, а я ня ведаю,
калі ён добры, хай дабро яго не міне мяне,
калі злы, хай зло яго не дасягне мяне –
ня мой ён! Як гэты чарот вырваны ня можа
вярнуцца да месца свайго, як гэтая адрэзаная аблямоўка адзежы мае
да адзежы мае, бо яна адрэзаная, вярнуцца ня можа – ліха сна гэтага,
які вечарам, апоўначы ці на сьвітаньні быў мне прынесены,
хай мяне не дасягне! Ня мой ён!»