Гомельскае рэггі, дэнс, а яшчэ кінадэбют
Intelligency – «нiмфа»
Genre: Electronic, Dance
Пасля некалькіх месяцаў прагрэва Intelligency нарэшце робяць першы крок да свайго новага амбіцыйнага этапу. Сева распавядаў, што толькі праз 12 гадоў напісання музыкі змог па-сапраўднаму прыйсці да сябе. Цяпер музыкі хочуць запісаць альбом на беларускай мове, які будзе гучаць свежа і зможа спадабацца нават чалавеку, які не ведае беларускай мовы. «Німфа» – першая вестачка з будучага альбома. Пакуль гэта хутчэй знаёмства з яго настроем, чым паўнавартаснае раскрыццё карт. Змрок, мова і дэнс. І, здаецца, менавіта такім будзе новы Intelligency.
Nevika – «ПАДМАНІ МЯНЕ»
Genre: Pop
Nevika ўжо ўпэўнена заняла нішу лакальнай поп-зоркі. Актыўна фестываліць, дапамагае маладым рэперам з гучаннем і пастаянна залятае ў новыя калабы. Для поўнага камплекту засталося толькі напісаць той самы хіт, які аднойчы будзе гучаць з кожнай тачкі замест ШІ-радыё. І хто ведае, можа, гэта якраз ён?
RUSLANA – «A Fuego»
Genre: Pop
RUSLANA – артистка, которая выросла в Минске и там же сделала первые шаги в музыке, выпустила новый трек «A Fuego», который стал саундтреком к одноимённому испанскому фильму. Но одним саундтреком дело не ограничилось. В этой же картине Руслана дебютирует как актриса. Сам фильм выйдет уже 21 августа. В центре сюжета танцы, тусовки, дружба и попытка заново собрать себя после потери близкого человека. Поздравляем Руслану с кинодебютом и ждём премьеру.
лайтовы, Андрей Курс – «Цудоўны сон»
Genre: Rap
Пакуль адны месяцамі будуюць прома-кампаніі і грэюць аўдыторыю да новых рэлізаў, лайтовы проста ўзяў і без анонсаў выпусціў новы сінгл з Андрэем Курсам. Асабліва нечакана, бо зараз хлопцы якраз актыўна рыхтуюць нас да новага EP. А тут замест чарговага прагрэва – «Цудоўны сон». Сам трэк гучыць як невялікая медытацыя і афірмацыя адначасова. Нагода хаця б на некалькі хвілін выбрацца з паўсядзённай мітусні, запаволіцца і проста пабыць у моманце. Заадно музыкі анансавалі яшчэ адзін новы этап. Гэта іх першы рэліз, які выйшаў сумесна з ONErpm.
Мікола Косміч – «Горад сонца»
Genre: Reggae
Музыка з Гомеля Мікола Косміч запісаў песню пра свой родны горад. Цікавы падыход да назвы, бо звычайна ў Беларусі горадам сонца прынята лічыць Менск. Калі ж глядзець яшчэ шырэй, то назва адсылае нас да знакамітай утапічнай працы італьянскага філосафа Тамаза Кампанэла. «Горад сонца» – настальгічны рэггі-трэк пра родны горад артыста. Песня прасякнута светлай тугой і шчырай любоўю да Гомеля.
Все эти и другие свежие треки уже в нашем плейлисте «ВЫБАР: КЛIК». Сохраняйте и открывайте для себя новые имена.