#Максім_Крывіч
Мілая Дзі
Уночы, калі прачынаюцца зоры,
Калі я не побач — у неба глядзі.
Ці бачыш там Месяц у цëмнай прасторы?
У ім мяне знойдзеш ты, мілая Дзі.
Я буду у ценях, у гуках прыроды:
Па іх, як па следзе, упарта ідзі.
Дзе чутны гуллівыя дзвінскія воды —
Я там адшукаюся, мілая Дзі.
Дзе шэргат старонак заглушыць размову,
Ты з тысячы слоў адно слова складзі.
Пачуеш там голас яго перазвонаў —
Я там усміхаюся, мілая Дзі.
Куды б я не трапіў — я буду з табою.
Калі засумуеш — то проста знайдзі:
У шчырым каханні, у цёплай любові —
Я буду з табой, мая мілая Дзі.
21.08.2026
─────────≪✷≫────────
Спасылкі аўтара:
● дом месяца (Telegram)
● Maksim Kryvich (Threads)
─────────≪✷≫────────
Надрукавана паводле матэрыялаў, прапанаваных аўтарам.
☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы можна ў паведамленні канала або рэдактару (@m_kryvich) ў асабістыя паведамленні!





