Пяць цікавых фактаў пра класіка нашай літаратуры
✨Максім Гарэцкі: беларускі Рэмарк і таленавіты музыка
🎵🎻Максім Гарэцкі меў добрую музычную памяць і граў на скрыпцы, балалайцы, з захапленнем слухаў і запамінаў народныя песні.
👧🏼📖Самым трагічным момантам у сваім жыцці лічыў гібель сястры Ганны. Максім Гарэцкі прысвяціў ёй «Хрэстаматыю беларускае літаратуры. XI век — 1905 год».
🗯🧑🏻Разам з братам Гаўрылам склаў і выдаў «Руска-беларускі слоўнік» — першы вынік працы пісьменніка ў галіне лексікаграфіі.
🪖⚔️Улетку 1914 года Гарэцкі пайшоў у армію як вальнапісаны (гэта дазваляла скараціць тэрмін службы). Ужо 24 ліпеня ён трапіў на фронт. 27 жніўня ў баі ва Усходняй Прусіі ён быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. Пазней ён скончыў Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе і атрымаў званне прапаршчыка.
🇩🇪📜Гарэцкі напісаў свае ваенныя творы раней за так званае «страчанае пакаленне» на Захадзе (як Рэмарк). Аднак яго творы былі забароненыя на некалькі дзесяцігоддзяў, і пра яго на доўгі час забыліся.



















