Прывітанне, падбярозавічкі! Як вы думаеце, што агульнага паміж нямецкай, польскай і беларускай мовамі? 🧐
Правільна — слова «рыхтык»!
Ведаеце, як яно да нас дайшло? Гэта не проста так сабе запазычанне, а цэлая моўная прыгода!
Пачынаецца ўсё ў Германіі, дзе ёсць слова richtig (чытаецца «рыхціг»; дарэчы, такое ж слова ёсць у мове ідыш, таму часам узнікае блытаніна, калі паўстае пытанне, з якой мовы прыйшло гэта слова ў беларускую 🙉) — значыць «правільны» або «сапраўдны». Потым яно перайшло палякам, якія крыху перарабілі яго пад свае фанетычныя асаблівасці — і атрымалася rychtyk.
А ўжо да нас яно прыйшло зусім простым шляхам — праз польскую мову, калі яшчэ Рэч Паспалітая была, і людзі пастаянна перасоўваліся, гандлявалі, жаніліся.
Так і з'явілася наша беларускае «рыхтык» — кароткае і ёмістае.
❓ Што можна сказаць з дапамогай гэтага слова?
✔️Рыхтык — якраз, дакладна, акурат (прыйшоў рыхтык у час) ⏱️
✔️Рыхтык — выліты, моцна падобны (ён рыхтык тата) 🧑🏼🍼
✔️А яшчэ кажуць рыхтык у рыхтык — калі нешта супадае да драбніцы! 🌜🌛
Вось так адно маленькае слова прайшло праз тры мовы, каб застацца ў нашай і гучаць па-беларуску.
А вы карыстаецеся «рыхтыкам» у штодзённым жыцці?

12
5
5
1
1August 11, 2026 232 3