Дыскусія вакол «Крыжа Сафіі Менскай» працягваецца
Пасля «пірацкай экспедыцыі» беларусаў у Капенгаген і кампаніі вакол так званага Крыжа Сафіі Менскай тэма выклікала шырокае абмеркаванне сярод беларускіх гісторыкаў.
У новым матэрыяле Радыё Свабода прадстаўлены розныя погляды на тое, як варта ставіцца да гэтай гісторыі.
🔹 Аляксандр Паршанкоў нагадвае: дакладных доказаў сувязі крыжа з Сафіяй Менскай няма, таму падаваць гэтую версію як факт ці «нацыянальную святыню» некарэктна. Да падобных праектаў, на яго думку, варта далучаць прафесійных гісторыкаў.
🔹 Сяргей Абламейка лічыць, што беларуская грамадскасць не выдумала гэтую версію: гіпотэза пра сувязь крыжа з Сафіяй існуе ў гістарыяграфіі даўно. А цікавасць да такіх сюжэтаў дапамагае актуалізаваць беларускую гісторыю і яе еўрапейскі кантэкст.
👉 Чытайце, як разгортваецца дыскусія

5
1