Cudy Animacyi: post #1061 — TG.ME

✨✨✨

My Moon
(8' 2018)

У пачатку 2017 года малады рэжысёр і аніматар з Лос-Анджэлеса Eosong Lee запусціў Kickstarter-кампанію для фільма My Moon. Яго трэйлер вельмі моцна ўразіў мяне, я канешне падтрымаў праект. Дзякуючы чаму, атрымаў шмат матэрыялаў па-за кадрам)

Сама гісторыя гэта любоўны трохкутнік паміж трыма нябеснымі целамі: Сонцам, Месяцам і Зямлёй. Часам яна даволі наіўная і простая, а часам філасофская і разважлівая.

Калі я ўпершыню паглядзеў фінальны фільм, не магу сказаць што ён мне вельмі спадабаўся (верагодна чакаў больш эмацыянальна насычанага аповеду). Але гледзячы яго цяпер, відавочна што гэта вельмі таленавіты твор, які заслугоўвае ўвагі. Тым больш што ўсе мы частка гэтага касмічнага любоўнага трохкутніка
✨

#shortfilm
#anknown
🔥6❤5😍2❤‍🔥1👐1
April 29, 2026 233 1