Cudy Animacyi: post #1073 — TG.ME

Overgrown (feature film)

Учора Blender Studio, што робіць амаль штогод кароткаметражныя фільмы-дэманстрацыі магчымасцяў самога Blender, анансавала старт працы над першым open-source паўнаметражным фільмам студыі.

На практыцы гэта значыць, што студыя будзе даваць доступ да файлаў фільма, пайплайну і дэталёва дзяліцца вопытам і этапамі распрацоўкі.

У індустрыі гэта першы падобны прыклад, таму, калі вы датычныя да гэтай сферы ці карыстаецеся Blender, варта падтрымаць) Увесь стартавы бюджэт фармуецца за кошт донатаў карыстальнікаў.

#industry
❤4🔥4❤‍🔥3
July 11, 2026 131 1