Польскія аповесці: post #708 — TG.ME

#жнівеньскімарафон 18/27

Графіка зроблена штучным інтэлектам з дапамогай чалавечых загадаў.


Шаноўнае спадарства!

Трошкі заняло планаванне, але магу афіцыйна абвесціць, што яшчэ ў 2026 хачу вам за прапанаваць візіты ў двух найбуйнейшых (пасля Варшавы) гарадах мазавецкага ваяводства. Год таму мы з'ездзілі ў чароўны Пултуск, зараз я прапаную вам Радам і Плоцк.

Уступныя тэрміны:

5 верасня (Субота) - Радам
3 кастрычніка (Субота) - Плоцк

Кошт кожнай экскурсіі: паміж 240-300 злотых (залежна ад колькасці ўдзельнікаў)

Што ўваходзіць у цану:
-транспарт на аўтобусе ў два бакі і па ваколіцы
-цэлы дзень гідаўскага суправаджэння па горадзе і ў аўтобусе
-квіткі ў музеі

У Радаме нас чакае:
-шпацыр па горадзе праз 10 стагоддзяў - ад стараславянскага гарадзішча па індустрыяльны цэнтр
-Музей гісторыі Радомя або Музей Яцка Мальцэўскага
-Музей драўлянай архітэктуры і быту Радомшчыны (Skansen - Muzeum Wsi Radomskiej)
-візіт у краме мясцовага бровара EL
-магчымасць здабыць мэталёвую адзнаку PTTK (Польскае краязнаўча-турыстычнае таварыства)

У Плоцку нас чакае:
-шпацыр па горадзе, які ў 11 стагоддзі быў сталіцай Польшчы
-візіт у Музеі Мазавецкім, дзе праходзіць унікальная часовая выстаўка прысвечаная 500-годдзю далучэння Мазоўша да Каралеўства Польскага
-візіт у Дыяцэзіяльным музеі, у якім захоўваецца найвлікшая ў свеце калекцыя слуцкіх паясоў (дасылаў тут відэа ў красавіку)
-знаёмства з рэлігійнай дынамікай горада, які з'яўляецца сталіцай Марыявітызму, але і месцам Аб'яўленняў Езуса Міласернага

Хацелася б, каб хоць адзін з гэтых выездаў удаўся. Не абяцаю, што 5 верасня вернемся ў Варшаву, каб паспець на Грай-фест. 🙏

Тэрміны завяршэння запісаў:

Радам, да серады 26.08.2026, да 20:00
Плоцк, да серады, 09.09.2026, да 20:00

А ўступны запіс можна здзяйсняць тут:
https://docs.google.com/forms/d/1dXSJIAnS6u3c6JNBP5sIH8LsFYLiqOz-JTprDBCWnbs/viewform
🔥17👍5
August 23, 2026 285 5