#жнівеньскімарафон 16/27
Паміж 2003 а 2008 гадамі была на польскім тэлебачанні праграма "Europa da się lubić". У гэты цікавы час, калі Польшчу захапілі эфекты беспрацоўя 90-х, паліцыя арыштавала ўсіх кіраўнікоў мафій, якія кіравалі шмат якімі індустрыямі, дзяржава рыхтавалася адначасова да ўступлення ў Еўразвяз.
Мы былі тады канцом свету, перыферыяй, намі пужалі грамадства ў Нямеччыне, Нідэрландах ці Вялікабрытаніі - маўляў, 40 мільёнаў людзей атрымае лягчэйшы доступ да багатых краін, панаедуць і забяруць працу і культуру і ўсё астатняе. Цікавы быў час. Я памятаю яго як дзіцё з сям'і сярэдняга класу, таму мне не трэба было хвалявацца, што бацька выедзе да Немца. Сотні тысяч дзяцей аднак праз гэта прайшлі.
Для мяне з гэтым часам - ранняй прысутнасці ў Еўразвязе звязаныя дзве перадачы - славуты серыял "Ranczo", які ўсе настаўнікі польскай мовы раюць на кожным трэцім занятку і "Europa da się lubić".
Менавіта гэтая перадача павінна была палякаў адкрыць на супольнасць да якой яны толькі што далучаліся. У праграме штотыдзень былі розныя замежнікі, якія жылі ў Польшчы. Быў гішпан Канрада Марэна, італьянец Паўло Коца, англічанін Кевін Айстон ці немец Штэфэн Мюлер. Для нас прысутнасць прадстаўнікоў багатага Захаду, якія па каляровай каробцы гаварылі па-польску пра Польшчу, свае краіны і астатнюю Еўропы, было першым сапраўды адкрытым акном на свет. Гэта адбывалася да таго, як інтэрнэт быў прысутны ў кожнай хаце і да таго, як адмянілі мяжы і да таго, як з'явілася лоўкосты.
Калі запытаеце мяне: "а што было ў гэтай праграме?". Адкажу шчыра: не памятаю. Здаецца розныя квізы, віктарыны, рэпартажы і размовы. Галоўнае, што палякам далі магчымасць адчуць сябе часткай таго свету, пра якія мы доўга марылі (ці так мне падаецца). На фоне паведамленняў пра тое, што дзесьці там у Амстэрдаме развешваюць плакаты супраць польскіх мігрантаў, праграма давала надзею, што гэта ўсё толькі частка рэальнага ўспрымання палякаў. І, думаю, у нас сёння цудоўны доказ як хутка мы забываем пра сваю бяду...
Але пішу пра гэта зусім не каб панаракаць на ксенафобію (хаця гэта заўсёды патрэбна), а таму, што TVP абвясціла нядаўна, што яны пачалі здымаць новую эдыцыю "Europa da się lubić" з дадаткам у назве: "Nowe pokolenie". Восенню яна патрапіць на экраны і гэта бадай першая тэлеперадача, якую я буду чакаць з нецярпеннем.
PS. Арыгінальных перадач не ўдалося мне знайсці анлайн, нажаль. А параіў бы і сам сабе паглядзець і прыгадаць пра што там было.
27August 21, 2026 278 5 3



