АБФ Рэкамендуе!
https://bit.ly/4zlvYeV
Збяром дзяцей палітзняволеных у школу!
Гэты дабрачынны збор у падтрымку самых уразлівых — дзяцей беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі або былі вымушаныя выехаць за яе межы. Іх бацькі знаходзяцца ў турмах толькі за тое, што хацелі жыць у свабоднай краіне. У нашых сілах зрабіць так, каб дзеці не заставаліся з гэтай бядой адзін на адзін.
Дапамога ў памеры 100 еўра ў межах збору дазваляе пакрыць самыя базавыя патрэбы: набыць школьныя прылады і хаця б частку вопраткі. Гэта простыя рэчы, без якіх дзіцяці цяжка адчуваць сябе ўпэўнена з аднагодкамі. А яшчэ гэта наш агульны спосаб паказаць сем'ям: яны не адны, побач ёсць падтрымка!

2
2August 24, 2026 140 1