КУРС МАЛАДОГА БАЙЦА ад Клуба «Аpora»
📍Вільня, старт — канец жніўня | Трэці набор
Клуб «Apora», клуб ветэранаў і неабыякавых беларусаў у Вільні, аб'яўляе трэці набор на Курс маладога байца.
Курс для тых, хто мала ведае пра вайсковую справу, але хоча быць гатовы да крытычных сітуацый і абароны блізкіх, праўда, не мае магчымасці ўступіць у шэрагі літоўскіх стралкоў.
🧭 Чаму навучаць:
— узаемадзеянне ў падраздзяленні
— першая дапамога пры раненні
— азнаямленне з дронамі
— тэарэтычная вайсковая падрыхтоўка
— заняткі ў ціры
— веды, якія будуць карысныя і ў цывільным жыцці
Хто выкладае: ветэраны беларускіх падраздзяленняў, якія ваявалі ва УСУ.
Фармат: раз на тыдзень у выходны дзень.
Кошт: удзел бясплатны — на аснове кампенсацыі затрат.
Умова: патрабуецца верыфікацыя.
Усе заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Літвы.
Запрашаем людзей розных нацыянальнасцяў. Будзем асабліва рады нашым літоўскім і ўкраінскім сябрам.
📲 Калі хочаш далучыцца ці ёсць пытанні — пішы ў Тэлеграм: @Klub_Apora















