Беларусы ў Вiльнi: post #2201 — TG.ME

Прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка, “Апавяданні з кішэняў”.

Кішэнямі ў Гарадзенскай крытай турме называлі закуткі з цеснымі, 2х1.4 метры, камерамі-трунамі. Мікола Дзядок прасядзеў там сем месяцаў пад найдзічэйшым прэсам: “спецыяльна абучаныя” сексоты ў суседніх камерах ўдзень і ўначы раўлі, білі ў сцены ды трубы міскамі ды кубкамі, каб давесці Міколу да вар’яцтва ці самагубства.

Кніга - ня проста турэмны расповед у стылі “і я там быў”, а дакументальнае, з прозвішчамі і нават фотамі, сведчанне ашаламляльных катаванняў, якія практыкаваліся ў Гарадзенскай.

Уся турма ўвосені 2023 года чула, як “працавалі” над Дзядком.

Мікола трымаўся узорна, сведчу сам, бо колькі разоў перасякаўся і сядзеў побач з ім у гарадзенскім ШІЗА. Але чаго гэта яму каштавала – можна даведацца толькі тады, калі прачытаць “Апавяданні з кішэняў”.

Асабліва раю прачытаць кнігу тым, хто вядзе кампанію цкавання Міколы тут, у вольным свеце. Для чаго прачытаць? Для таго, каб зразумелі: Бог так рыхтаваў і гартаваў Міколу, што
ніякім "хэйтам" альбо "кэнсэлінгам" яго ня ўзяць.

Як і ўсякая кніга-факт, “Апавяданні” напісаныя простай і яснай мовай, з дакладнай фіксацыяй падзеяў, думак і дыялогаў. І калі-небудзь на нашым Нюрнбергскім трыбунале беларускі пракурор падымецца за сваім сталом, выпрабавальна зірне на лаву падсудных і, трымаючы у руцэ “Апавяданні з кішэняў”, на чыстай беларускай мове агалосіць:

- Доказ нумар такі і такі. Сведчанне Мікалая Дзядка.

***

Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні, сябры! Аўторак 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!
👏7👍6🤣2❤1
June 19, 2026 315 5