АБФ Рэкамендуе!
🔥 Планы на тыдзень: вебiнар “Навошта патрэбны Just Transition: грамадская падтрымка, рызыкі і ўдзельнікі пераходу”.
Другi вебінар курса Green Policy School прысвечаны таму, чаму кліматычная палітыка не можа быць паспяховай без уліку сацыяльных наступстваў.
Як адсутнасць справядлівых механізмаў падтрымкі можа прыводзіць да грамадскага супраціву і росту папулізму? Хто з’яўляецца ключавымі ўдзельнікамі справядлівага пераходу і якую ролю яны адыгрываюць?
Асобна будуць разгледжаны выклікі, якія могуць паўстаць перад Беларуссю, і неабходнасць падрыхтоўкі шырокай кааліцыі для будучых пераўтварэнняў.
Спікер – Дмітры Крэмер, актывіст прафсаюзнага руху з зацікаўленасцю ў зялёным пераходзе.
📍 27 жніўня, 19:30 (па Мінску)
👉 Рэгiстрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScILiKD_VH8epp4TadNPpT9BnGs720wwZBnZnjeR_PWutTHPQ/viewform

2
1
1August 26, 2026 125 3