АБФ Рэкамендуе!
💥 На гэтым тыдні стартуе новы курс Green Policy School: усё пра справядлівы пераход (Just Transition)
Серыя з трох вэбінараў дапаможа ўдзельнікам разабрацца, што такое справядлівы пераход (Just Transition) і чаму сёння ён стаў адной з ключавых умоў паспяховай кліматычнай і эканамічнай трансфармацыі. Асобная ўвага будзе нададзена магчымасцям і выклікам для Беларусі, а таксама ролі грамадзянскай супольнасці, экспертнай супольнасці і будучых спецыялістаў у падрыхтоўцы да зялёнай трансфармацыі.
☝️Спікер – Дмітры Крэмер, актывіст прафсаюзнага руху з зацікаўленасцю ў зялёным пераходзе.
На першым вэбінары эксперт растлумачыць, што азначае «справядлівасць» у кантэксце пераходу, як змяняецца рынак працы ў сувязі з дэкарбанізацыяй і якія магчымасці і рызыкі адкрывае для Беларусі зялёная эканоміка. Падрабязнае апісанне тут: https://belarusgreen.vision/just-transition/
📍 20 жніўня, 19:30 (па Мінску)
👉 Рэгістрацыя

2
2
1August 17, 2026 200 4