25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закону - гэты дзень многія беларусы лічаць сапраўдным Днём Незалежнасьці.
27 ліпеня 1990 году была прынятая сама Дэклярацыя аб суверэнітэце, і да 1996 году менавіта гэтую дату сьвяткавалі як Дзень Незалежнасьці.
22 жніўня 1991, падчас спробы дзяржпераварота ў СССР, дэпутаты БНФ скарысталіся момантам і падрыхтавалі шэраг ключавых законапраектаў. Праз некалькі дзён доўгіх дэбатаў, 25 жніўня, Вярхоўны Савет прыняў іх прапановы і фактычна абвясьціў незалежнасьць Беларусі.
У 1995–96 гадах Лукашэнка скасаваў бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню як дзяржаўныя сымбалі і перанёс афіцыйны Дзень Незалежнасьці на 3 ліпеня.
Сёньня Беларусь не зьяўляецца незалежнай дзяржавай - у ёй пануе дыктатарскі рэжым і расейскі ўплыў. Таму мы разам працуем дзеля таго, каб Беларусь урэшце стала сапраўды незалежнай і свабоднай ✊

2
1
1August 25, 2026 78 1