Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы: post #2001 — TG.ME

📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн

У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу.

Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар".

Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта.

З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата.

Удзел вольны.

📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні)
📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы
👍1
August 24, 2026 127 2