Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы: post #2000 — TG.ME

📚 Кніжны клуб ТБМ абмяркуе "Пентаквантар" анлайн У сераду, 26 жніўня, кніжны клуб Таварыства беларускай мовы ладзіць анлайн-сустрэчу. Гэтым разам абмяркуюць раман Арцёма Шуканава "Пентаквантар". Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёта. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер. Калі жадаеце абмеркаваць гэты твор у цёплым сяброўскім коле на роднай мове - далучайцеся да адмысловага чата. Удзел вольны. 📆 Дата: 26 жніўня ў 20.00 (час мінскі, гэта 19.00 па Варшаве і 20.00 па Вільні) 📍Месца: чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

August 24, 2026 73