🇺🇦 З Днём Незалежнасьці, Украіна!
Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы віншуе Ўкраіну і ўкраінцаў з Днём Незалежнасьці.
Незалежнасьць - гэта права народу самому вырашаць, якой будзе ягоная краіна, захоўваць сваю мову і культуру, абіраць сваю будучыню і абараняць яе.
Шмат гадоў Украіна змагаецца за гэта права ва ўмовах расейскай агрэсіі. І мы верым, што Ўкраіна будзе свабоднай, незалежнай і мірнай.
Для AБA падтрымка Ўкраіны - гэта ня толькі словы салідарнасьці. Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы - адзіная беларуска-амэрыканская арганізацыя, якая зьяўляецца сяброўкай American Coalition for Ukraine. Мы лічым важным быць часткай амэрыканскай супольнасьці, якая падтрымлівае Ўкраіну і яе права на свабоду і незалежнасьць.
Жадаем Украіне перамогі, міру і магчымасьці будаваць сваю будучыню без вайны.
Слава Ўкраіне! 🩵💛
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
8
1August 24, 2026 83





