Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы: post #1997 — TG.ME

🙋‍♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач

У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны".

Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі?

Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве.

Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?

Разгледзяць:

🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства

🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства

🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі"

Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.


📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
❤4👍2
August 21, 2026 229 3