АБА віншуе Натальлю Гардзіенку і Лявона Юрэвіча з выхадам новай кнігі - «Кнігі нэкралёгаў».
826 старонак - гэта гісторыя 70 гадоў жыцьця беларускай эміграцыі, сабраная праз некралёгі, памінальныя карткі, успаміны й даведачныя матэрыялы.
За тэкстамі пра памерлых паўстаюць жывыя людзі - іх сяброўствы, праца, падарожжы, сустрэчы, жарты й мары. Кніга захоўвае тое, што магло б застацца толькі ў чыёйсьці памяці.
Выданьне зьяўляецца працягам «Кнігі могілак: Беларускія пахаваньні ў сьвеце» і прысьвечанае памяці Зьмітра Саўкі.
❤️ Шчыра віншуем аўтараў і дзякуем за гэтую вялікую працу дзеля захаваньня гісторыі беларусаў замежжа!
🛒 Замовіць можна ў Kniharnia kamunikat
📖 Пачытаць артыкул Віялеты Кавалёвай пра «Кнігу нэкралёгаў» у «Будзьма беларусамі!»
ABA ў сацсетках:
📘 Facebook · 📸 Instagram · ▶️ YouTube
(прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі)

5
4
1August 23, 2026 73