🙋♀️ Анлайн-размова пра беларускую міфалогію з Таццянай Калач
У суботу, 22 жніўня, Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрашае на анлайн-сустрэчу з мастачкай і даследчыцай беларускай міфалогіі Таццянай Калач "Беларуская Ягіня: персаніфікацыя жанчыны".
Баба Яга - персанаж, знаёмы нам з казак і фільмаў. Але ці ёсць істотныя адрозненні ў беларускай Бабы Ягі?
Пагутараць пра спляценне вобразаў звычайнай жанчыны і яе дэманізацыю ў грамадстве.
Паспрабуюць прасачыць: адкуль з'явіўся вобраз страшнай вядзьмаркі?
Разгледзяць:
🔹 трансфармацыю абраду - ад "перапякання дзіцяці" да людаедства
🔹 дэманізацыю адзіноты і "постменструальны сіндром" грамадства
🔹 сакральныя і лінгвістычныя кантэксты - ад "ведаць" да "вядзьмаркі"
Удзел вольны. Далучайцеся ў адмысловы час па спасылцы ўнізе.
📆 Дата і час: 22 жніўня ў 12.00 (час па Н'ю-Ёрку, гэта 9.00 па Сан-Францыска і 18.00 па Варшаве)
📍Месца: зум
Forwarded fromБудзьма разам!
4
2August 21, 2026 229 3