Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы: post #1989 — TG.ME

🎓 Princeton Arts Fellowship і Hodder Fellowship — 93 000 USD на год у Прынстанскім універсітэце | #ЗША

Lewis Center for the Arts Прынстанскага ўніверсітэта штогод адкрывае дзве стыпендыі:
• Princeton Arts Fellowship — для тых, чые дасягненні на раннім этапе кар'еры сведчаць пра выключны патэнцыял. Cтыпендыя на два акадэмічныя гады, з абавязковым выкладаннем (курс або мастацкае заданне);
• Hodder Fellowship — для аўтараў(-ак), якіх адбіраюць «хутчэй за патэнцыял, чым за дасягненні», каб яны маглі папрацаваць над уласным незалежным праектам. Стыпендыя на 10 месяцаў у статусе Visiting Fellow, без выкладання.

У гэтым цыкле прыём вядзецца толькі па напрамках Dance, Theater and Music Theater і Music (абедзве стыпендыі), а таксама Visual Arts (толькі Hodder).

🔤 Уладальнікі(-цы) ступені PhD Прынстана, а таксама тыя, хто ўжо атрымліваў адну з дзвюх стыпендый, падавацца не могуць.

💲 Стыпендыя: 93 000 USD на год.

⏳ Ддл: 8 верасня, 23:59 EDT.
🔗 Даведацца больш

📅 Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

🖥 Шукаць стыпендыі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
❤2👍1
August 19, 2026 64