Словы Вольгі Зазулінскай аб тым, што яны не гатовыя да адначасовага вызваленьня 1300 палітычных вязьняў, бо ў фондах няма столькі грошай, гэта фіяска.
Яны не гатовыя ні да чаго, што сур'ёзна мяняе парадыгму. Да званка Донадьда Трампа Аляксандру Лукашэнку. Да блякады Польшчай чыгункі. Ні да чаго таго, "чаго проста ня можа быць".
І нават да таго, што абавязкова адбудзецца. Вязьні выйдуць на волю. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі таксама будзе мяняцца і будзе зьменены.
А яны не гатовыя. Можа, таму што імітацыяй дзейнасьці, канферэнцыямі, "незалежнымі" медыямі і "празрыстымі" фондамі рэжым не перамагаюць?