Нават ня ведаем, што больш дэманструе адрыў ад рэчаіснасьці… — Belarus. Wired. — TG.ME

Нават ня ведаем, што больш дэманструе адрыў ад рэчаіснасьці.

Сьвятлана Ціханоўская сапраўды лічыць, што за ёй назіраюць дзесяткі тысяч беларусаў? У нармальным жыцьці 36 чалавек, палова зь якіх на працы.

А можа Павал Латушка, які як дасягненьне кажа, што ён прадстаўляе 2400 чалавек (тых, што галасавалі за блёк на выбарах у КР). У нармальнай эўрапейскай краіне гэта ўзровень мясцовага самакіраваньня, а не парлямэнту, які прадстаўляе народ.

А можа Валер Мацкевіч, які кажа, што агульная колькасьць тых, хто прымае ўдзел у выбарах у КР, ня мае значэньня.

З пункту гледжаньня статыстыкі - ня мае. Бо гэта ўжо менш за 1 працэнт ад дыяспары.

Усё вяртаецца ў часы праймерыз 2020 года, калі за лепшага кандыдата галасавала некалькі дзесяткаў чалавек.

Як і рэжым Аляксандра Лукашэнкі офіса-рада-габінэт жыве ў паралельным сьвеце, дзе зьнішчана сацыялёгія і адсутнічаюць незалежныя медыя.

І там і там ўсенародная падтрымка, апаненты ці то маргіналы, ці адмаўляюцца ад удзелу, ці залі малыя і ўвогуле працуюць на ворага.
💯10👎2🤝2
August 11, 2025 435 8