Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў… — Народныя амбасады Беларусі — TG.ME

🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага!

Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў!

Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў абароне правоў чалавека, дапамозе людзям і адстойванню чалавечай годнасці. Яго шматгадовая праца стала важнай часткай гісторыі беларускага праваабарончага руху і атрымала міжнароднае прызнанне.
Сёння мы жадаем Алесю найперш здароўя і сіл, натхнення і новых задум, больш светлых і радасных момантаў, часу з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
І няхай наперадзе будзе яшчэ шмат гадоў плённай працы дзеля правоў чалавека і свабоднай Беларусі.

З Днём народзінаў, Алесь! 🌿🤍❤️🤍
❤8👍3
September 25, 2026 121 1
Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў… — Народныя амбасады Беларусі — TG.ME