Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння? Запрашаем на вечар, прысвечаны… — Народныя амбасады Беларусі — TG.ME

🎼 Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння?

Запрашаем на вечар, прысвечаны дню нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага — кампазітара, дыпламата і палітычнага дзеяча, чыя біяграфія і спадчына сталі часткай еўрапейскай гісторыі.

Фларэнцыя займала ў яго жыцці асаблівае месца: тут Агінскі правёў апошнія гады жыцця і тут, у базіліцы Санта-Крочэ, ён пахаваны.

Вечар распачнецца з афіцыйных прывітанняў, пасля якіх прафесар Jan Władysław Woś выступіць з дакладам «Michał Kleofas Ogiński. Un europeo tra patria, musica e libertà».

Пасля канцэрта запрашаем застацца на аперытыў і працягнуць вечар разам.

Мерапрыемства арганізавалі Народная амбасада Беларусі ў Італіі і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці сумесна з Ганаровым консульствам Рэспублікі Польшча ў Фларэнцыі.

📅 25 верасня | 17:30
📍 Via di S. Giuseppe, Firenze

Уваход вольны. Будзем рады бачыць вас у Фларэнцыі! 🤍❤️🤍
👍3
September 22, 2026 80